А. Лукашэнка: «Найпершае і найважнейшае пытанне – захаваць краіну»

Найважнейшым пытаннем з’яўляецца захаван­не краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляк­сандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніцт­вам і асабовым складам ведамстваў сіс­тэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі пры наведванні вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, перадае карэспан­дэнт БелТА.
«Больш за ўсё вас і мяне павінна хваляваць тое, каб мы ні ў якім разе не дапусцілі дэстабілізацыі сітуацыі ў нашай краіне. Гэта наша з вамі найважнейшая і найпершая задача. Пытан­не выбараў Прэзідэнта – другараднае. Пытанне найпершае, найважнейшае – захаваць краіну», – заявіў беларускі лідар.
Як паведамлялася, у час сустрэчы з ваеннаслужачымі Прэзідэнт выказаў упэўненасць у правільнасці курсу на стварэнне надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі. «Мы выбралі правільныя арыенціры і можам сказаць, што сістэма нашай нацыянальнай бяспекі створана намаганнямі ўсяго нашага народа. Нам ніхто нічога не падарыў, і мы нікому нічым не абавязаны», – падкрэс­ліў кіраўнік дзяржавы.

Добавить комментарий