Дапамогі на дзяцей вырастуць

У Беларусі з 1 жніўня вырасце памер дзяржаўных дапамог па до­глядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у краіне за папярэдні квартал.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў II квартале бягучага года склала Br1222,4 і павялічылася ў параўнанні з IV кварталам 2019 года на 5,5 працэнта. Адпаведна, на столькі ж працэнтаў вырас і памер дапамогі.
Так, памер штомесячнай дапамогі на першае дзіця павялічваецца з Br405,48 да Br427,84, на другое і наступных – з Br463,4 да Br488,96, на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў – з Br521,33 да Br550,08.
Гэтыя памеры дапамог будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2021 года ўключна. Памеры гэтых выплат пералічваюцца двойчы ў год – з 1 лютага і з 1 жніўня.

Добавить комментарий