Канфіскацыя аўтамабіляў у п’яных вадзіцеляў

Канфіскацыя аўтамабіляў у п’яных вадзіцеляў
Папраўкі ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення ўступаюць у сілу 24 кастрычніка.

Папраўкі ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення ўступаюць у сілу 24 кастрычніка.

У прыватнасці, змяняецца арт. 61 КК. Цяпер можна будзе прымяняць спецыяльную канфіскацыю транспартнага сродку, у тым ліку які не належыць самому п’янаму вадзіцелю, у выпадках, калі ўзбуджана справа па арт. 317-1 «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)» КК Беларусі. Канфіскацыя не будзе датычыцца выпадкаў, калі аўтамабілем завалодалі ў выніку ўгону, самаўпраўства і г.д.

Пры гэтым маецца на ўвазе толькі канфіскацыя ў рамках крымінальнага заканадаўства, гэта значыць, размова ідзе аб паўторным выпадку кіравання транспартным сродкам у стане ап’янення на працягу года. Што датычыцца КоАП, то ў гэтым кодэксе будуць істотна павялічаны сумы штрафаў: з 15-35 базавых велічынь да 50-100 (цяпер адна базавая велічыня складае Br 130 тыс.).

Уносяцца дапаўненні і ў арт. 317 «Парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў» КК. Калі раней ап’яненне ў такім выпадку лічылася абцяжваючымі віну абставінамі, то цяпер у артыкул уводзяцца дзве часткі, якія датычацца менавіта нецвярозых вадзіцеляў. Згодна з часткай 4, п’яны вадзіцель, па віне якога прычынена цяжкае цялеснае пашкоджанне або загінуў чалавек, можа атрымаць ад 6 месяцаў да 7 гадоў пазбаўлення волі. Частка 5-за гібель двух і больш чалавек у ДТЗ па віне нецвярозага вадзіцеля будзе прадугледжваць ад 4 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў пакаранняў за такія злачынствы ў кодэкс не ўводзіцца.

Добавить комментарий