Адзін з важнейшых участкаў прэзідэнцкай работы
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць адраджэнне Палесся адным з важнейшых участкаў сваёй прэзідэнцкай работы. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БелТА.
«Адзін з важнейшых участкаў маёй прэзідэнцкай работы – адраджэнне Палесся. Я вельмі люблю тут бываць, душой прыкіпеў да гэтых мясцін. Калі я быў тут у першыя гады прэзідэнцтва, карціна была жудасная», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівая ўвага заўсёды ўдзялялася аднаўленню і развіццю тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Я памятаю той, можна сказаць, далёкі па нашых мерках час і зусім недалёкі па мерках гісторыі, калі нам, кінутым на волю лёсу пасля распаду Савецкага Саюза, давялося пераадольваць наступствы чарнобыльскай катастрофы. Гэта быў вельмі цяжкі час. Ён быў цяжкі не толькі таму, што мы былі босыя, без штаноў, галодныя, не толькі таму, што ў нас не было сродкаў для таго, каб жыць і існаваць. Праблема заключалася ў тым, што мы не ведалі, як зрабіць лепш», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.