Асноўнае пытанне – выкананне дзяржпраграмы

Пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Пруднікавай прайшла чарговая сесія райсавета. У яе рабоце браў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Седукоў.
На разгляд дэпутатаў асноўным пытаннем было ўнесена “Аб выкананні комплекса мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Крычаўскім раёне Дзяржаўнай праграмы “Будаўніцтва жылля” на 2016-2020 гады”, па якім выступіў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Асмалоўскі.
Аналіз штогадовага выканання задання па будаўніцтве жылля, з пачатку дзеяння дзяржпраграмы, паказвае, што ёсць усе падставы лічыць, што зацверджаны комплекс мерапрыемстваў павінен быць выкананы. Дзеля гэтага камуналь­наму ўнітарнаму даччыннаму прадпрыемству “Упраўленне капітальным будаўніцтвам Крычаўскага раёна”, якое выконвае функцыі заказчыка, неабходна ў лістападзе сёлетняга года забяспечыць увод у эксплуатацыю аб’екта “60-кватэрны жылы дом № 44 па вул. Мікрараён Камсамольскі ў г. Крычаве”. Задача капбуда раёна – забеспячэн­не выканання заданняў па аб’ектах, тэрмінах і кош­це будаўніцтва жылых дамоў у адпаведнасці з зацвер­джанымі і ўзгодненымі ва ўстаноўленым парадку графікамі будаўніцтва (рэканструкцыі) і фінансавання жылых дамоў па раёну на сёлетні год за кошт усіх крыніц фінансавання.
Дэпутатамі разгледжана пытанне “Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам”, унесена змяненне ў раней прынятае рашэнне, заслухана справаздача дэпутата па Партызанскай выбарчай акрузе № 4 Зінаіды Скачковай аб праводзімай у выбарчай акрузе рабоце.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий