Усе змены пойдуць ад Канстытуцыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня на сустрэчы з калектывамі буйнейшых СМІ выказаўся на тэму абнаўлення Канстытуцыі Беларусі, перадае ­карэспандэнт БелТА.

«Удасканальваючы, мы павін­ны пачынаць з Канстытуцыі. Калі пачнём з майдана, мы перакрэслім сваю гісторыю. І талерантнасць наша, і памяркоўнасць – усё пойдзе прахам. Таму мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю. Так, мінула шмат часу, патрэбны пэўныя змяненні. Праўда, вы мне скажаце, якія патрэбны вам змяненні», – сказаў беларускі лідар.
Разважаючы на ​​гэту тэму, ён адзначыў, што падыходы і прапановы могуць быць розныя, уключаючы пераразмер­каванне ўладных паўнамоцт­ваў. «Толькі трэба пры гэтым разумець, што трэба за гэта будзе адказваць, па-першае. А па-другое, не дапусціць сутыкнення галін улады. Я ж праз гэта прайшоў», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы ад гэтага адышлі. Таму трэба ўзяць галаву ў рукі і, ствараючы новую Канстытуцыю, добра зразумець, чаго мы хочам, якая павінна быць наша краіна. Я гатовы на ўсё. Толькі не страціць суверэнітэт і незалежнасць. Таму вам вырашаць. І ўсе змены пойдуць ад Канстытуцыі, а не ад майдана. І я пастараюся зрабіць усё, каб гэтага майдана не было», – ­рэзюмаваў Прэзідэнт.

Добавить комментарий