Важна знайсці сваё месца

Цяпер склалася ўнікальная ­сітуацыя, калі ідзе перадзел свету, і на гэтым этапе для Беларусі ­вельмі ­важна ­знайсці сваё мфесца. Аб ­гэтым ­Прэзідэнт ­Беларусі Аляксандр ­Лукашэнка ­заявіў 9 ліпеня на сустрэчы з прадстаўнікамі буй­нейшых СМІ, перадае ­карэспан­дэнт БелТА.

«Чым цяпер характэрны свет? Ідзе пера­дзел свету. Не падзел, а перадзел. І ў гэтай сітуацыі галоўнае – адказаць на пытанне, дзе наша месца», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Цяперашнюю сітуацыю ён назваў унікальнай, але пры гэтым вельмі цяжкай і небяспеч­най. «Балансаваць паміж гэтымі гігантамі (сусвет­нымі цэнтрамі сілы. – Заўвага БелТА) – гэта вельмі небяспечная справа, але куды дзявац­ца?», – сказаў ён.
Галоўная задача для лідара краіны на гэтым этапе захаваць незалежную, суверэнную дзяржаву. «Не хочацца, каб заўтра абвалілася ўсё тое, што не толькі я – мы стваралі ўласнымі рукамі, і каб нехта прыйшоў і пачаў праводзіць эксперыменты», – рэзюмаваў Аляк­сандр Лукашэнка.

Добавить комментарий