Для камунальна- бытавога спажывання

У Беларусі павялі­чаны гранічныя мак­сімальныя адпускныя цэны на вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя газы для камунальна-бытавога спажывання, прызначаныя для рэалізацыі на тэрыторыі краіны.

У Беларусі павялі­чаны гранічныя мак­сімальныя адпускныя цэны на вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя газы для камунальна-бытавога спажывання, прызначаныя для рэалізацыі на тэрыторыі краіны. Адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі ад 1 снежня 2015 года № 65 «Аб гранічных максімальных адпускных цэнах на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя» апублікавана 11 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт­-партале.
Так, адпускная цана 1 т газу для камунальна-бытавога спажывання, які рэалізуецца арганізацыям, што ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз», на ўмовах «франка-ад­праўленне» складае Br2 млн 782 тыс. 511, на ўмовах «франка-склад арганізацыі-вытворцы» — Br2 млн 774 тыс. 69.
Што датычыцца адпус­к­ной цаны на газ, які рэалі­зуец­ца арганізацыям, што не ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз», то яна фарміруецца з улікам кан’юнктуры рынку.
Адпускная цана на газ для запраўкі ў балоны, які рэалізуецца юрыдычным асо­­бам і індывідуальным прад­прымальнікам на ўмовах «франка-­склад арганізацыі-выт­ворцы», складае Br2 млн 932 тыс. 908 за 1 т.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Добавить комментарий