А. Лукашэнка: «Суверэнітэт – гэта не абстрактнае паняцце, а тое, што дае магчымасць нам заставацца беларусамі»

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БелТА.

«Хачу ўсім вам, нашы дарагія выпуск­нікі, пажадаць галоўнага – зберагчы сваю краіну. Гэта (суверэнітэт. – Заўвага БелТА) не абстрактнае паняцце – гэта тое, што дасць магчымасць вам і наступ­ным пакаленням заставацца беларусамі. На чужой зямлі вы не будзеце беларусамі, толькі на сваёй. Гэта дасць магчымасць самім прымаць рашэн­ні ў сваім жыцці і жыцці краіны, а не азірацца па баках і думаць, што скажуць або, яшчэ горш, укажуць з Усходу ці Захаду. Не пакланяцца ўсяму замежнаму, не пераймаць чужыя традыцыі, а самім стаць узорам, на які хочуць раўнавацца іншыя краіны і народы», – сказаў Аляк­сандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што ­Рэспублі­кан­с­­кі баль выпускнікоў – добрая традыцыя, якая паўтараецца з году ў год. Ён заклікаў моладзь зрабіць усё, каб такія традыцыі прадаўжалі жыць. «Калі ёсць традыцыі, тады мы маем права называць сябе народам. Калі няма традыцый – мы не народ. Я ўпэўнены, што вы можаце зрабіць гэта. Зрабіце гэта, калі ласка. І нашай роднай Беларуссю, якую вы захаваеце і зробіце яшчэ больш прыгожай і моцнай, будуць ганарыцца нашы нашчадкі!» – заявіў ­кіраўнік дзяржавы.

Добавить комментарий