Зваротная сувязь

«Прамыя тэлефонныя лініі” з насельніцтвам Крычаўшчыны старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў праводзіць штотыднёва.

 

«Прамыя тэлефонныя лініі” з насельніцтвам Крычаўшчыны старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў праводзіць штотыднёва.
Апошнім часам часцей за ўсё звяртаюцца да кіраўніка раённай выканаўчай улады па пытаннях добраўпарадкавання, працаўладкавання, вулічнага асвятлення. Так, было ўзнята пытанне па аднаўленні дарожнага палатна па вуліцы Гурыновіча пасля правядзення прыроднага газу і цэнтралізаванага водазабеспячэння, вулічнага асвятлення па завулку Яблыневаму і інш. Па зваротах дадзены канкрэтныя даручэнні адпаведным службам.

Добавить комментарий