Памяняць стыль работы

Гэтага запатрабаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў ад старшыняў сельскіх Саветаў у адносінах зваротаў грамадзян.

 

Гэтага запатрабаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў ад старшыняў сельскіх Саветаў у адносінах зваротаў грамадзян.
У першую чаргу гэта тычылася Лабковіцкага сельсавета, з якога ў сёлетнім годзе больш за ўсяго паступае зваротаў грамадзян на «прамую тэлефонную лінію”, якую штотыднёва праводзіць старшыня райвыканкама.
«Трэба памяняць стыль работы ўсіх сельскіх Саветаў са зваротамі грамадзян, зжыць фармалізм. Старшыні сельвыканкамаў павінны здзяйсняць пастаянны кантроль за ўсім, што знаходзіцца на тэрыторыі сельсавета, за работай аўталавак – асартыментным пералікам, колькасцю тавараў…” — падкрэсліў глава раёна Васіль Сысоеў.
У цэлым жа за 11 месяцаў сёлетняга года адзначаецца зніжэнне колькасці зваротаў грамадзян у раённы выканаўчы камітэт практычна па ўсіх накірунках. Аб гэтым ішла гаворка на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе.
Разгледжаны таксама пытанні работы УКВП «Водаканал” па абуладкаванні цэнтралізаванага водазабеспячэння па вуліцы Ленінскай, УКВП «Камунальнік” – па спагнанні дэбіторскай запазычанасці за аказаныя камунальныя паслугі, па зніжэнні затрат прадпрыемства. Кіраўніку раёна даложана аб прымаемых мерах.
На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні стану спраў на рынку працы. Садзейнічанне ў працаўладкаванні аказ­вае раённая камісія, пасяджэнні якой апошнім часам праходзяць штотыднёва. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, павінна быць эфектыўнасць работы раённай камісіі па працаўладкаванні: калі чалавек звярнуўся па дапамогу, то павінен быць рэзультат.
Не страцілі сваёй актуальнасці пытанні навя­дзення парадку. Умовы надвор’я спрыяльныя, першы снег сышоў, і на свет з’явіліся ”падснежнікі” – кучы смецця дзе-нідзе, не прыбраныя прадпрыемствамі і арганізацыямі несанкцыянаваныя звалкі. Зроблены заўвагі ў адрас камунальнай службы па ачыстцы пешаходных дарожак пасля снегападу. Кантроль за навядзеннем санітарнага парадку ўскладзены на аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, санітарную і іншыя службы.
Да навагодніх святаў застаецца не так шмат часу. Таму пытанне па іх падрыхтоўцы і правядзенні таксама знаходзіцца пад пільнай увагай. Дадзена даручэнне на гэтым тыдні завяршыць устаноўку галоўнага атрыбута – навагодніх ёлак, а таксама ўпрыгажэння горада, гандлёвых, сацыяльных аб’ектаў…
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні выплаты заработнай платы, стану вулічнага асвятлення, асабліва на пешаходных пераходах, прыватызацыі жылля, стану спраў на спажывецкім рынку і іншыя.

Добавить комментарий