Асаблівы кантроль

Старшыня раённага выканаўчага камтэта Васіль Сысоеў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду.

 

 

Старшыня раённага выканаўчага камтэта Васіль Сысоеў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду.
У сувязі з моцным снегападам асаблівая ўвага нададзена рабоце камунальнай службы і дарожных арганізацый. Своечасовая ачыстка пешаходных дарожак, вуліц, іх падсыпка супрацьгалалёднай сумессю – задача нумар адзін. Гэта, як было падкрэслена, —  бяспека людзей.
Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі. На мінулым тыдні пажараў у раёне не зарэгістравана. Аглядавымі камісіямі абследавана 516 домаўладанняў.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян, спагнання пратэрмінаванай запазычанасці за аказаныя камунальныя паслугі, рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў і шэраг іншых. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *