А. Лукашэнка: «Галоўная мэта сістэмы дзяржорганаў – забяспечыць устойлівы эканамічны рост»

Уся сістэма дзяржаўных органаў павінна працаваць, каб забяспечваць выкананне галоўнай мэты – дасягнен­не ўстойлівага збалансаванага эканамічнага росту з тэмпамі вышэйшымі за сярэднесусветныя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, назначаючы новы склад урада, перадае карэспандэнт БелТА.
Кіраўнік дзяржавы назваў урад «эканамічным штабам і цэнтрам выпрацоўкі важнейшых рашэнняў». «Неабходна знайсці формы і інструменты, якія прымусяць усю сістэму дзяржаўных органаў забяспечваць выкананне галоўнай мэты – дасягненне ўстойлівага збалансаванага эканамічнага росту з тэмпамі, якія вышэй за сярэд­несусветныя. Іншага выйсця няма. Ніхто не павінен застацца ўбаку ад гэтай работы, і кожны павінен дакладна разумець сваю ролю ў гэтым працэсе», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама чакае ад новых кіраўнікоў вырашэння праблем у прамысловай сферы. «Мінпрам так і не стаў міністэрствам прамысловай палітыкі, а па-ранейшаму працуе толькі з групай падпарадкаваных прадпрыемстваў. Гэтага мала сёння, – сказаў ён. – З-за гэтага ўпускаецца рашэнне такіх узаемазвязаных задач, як імпартазамяшчэн­не і павышэнне якасці выпускаемай прадук­цыі. Пакуль мы не дасягнём кан­курэнтнай цаны і якасці, спажывец будзе рабіць выбар на карысць замежнага тавару. Мы можам гэта зрабіць і па многіх пазіцыях навучыліся гэта рабіць. Трэба па многіх пазіцыях падцягнуць вытворчую і тэхналагічную дысцыпліну».

Добавить комментарий