А. Лукашэнка: «Дзякуючы пераўтварэнням у пагранічнай сферы дзяржава і народ пад надзейнай аховай»
А. Лукашэнка: «Дзякуючы пераўтварэнням у пагранічнай сферы дзяржава і народ пад надзейнай аховай»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам — Днём пагранічніка. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара
«У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўспамінаем, як абаронцы граніц першымі гераічна трымалі ўдар ворага. Ахоўваючы рубяжы Радзімы сёння, вы прадаўжаеце слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны – цвёрда стаіце на варце бяспекі дзяржавы», – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная служба – адна з самых прэстыжных і адказных, яна пад сілу толькі сапраўдным патрыётам, верным воінскаму абавязку і адданым Айчыне.
«Упэўнены, што дзякуючы істотным пераўтварэнням у пагранічнай сферы, высокаму прафесіяналізму і пастаяннай баявой гатоўнасці асабовага складу, мужнасці і смеласці супрацоўнікаў наша дзяржава і беларускі народ знаходзяцца пад надзейнай аховай», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі жыццё высокай місіі – берагчы мір на беларускай зямлі.