У Беларусі перанясуць тэрміны ўступнай кампаніі

Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае ­карэспандэнт БелТА.
Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца з 25 чэр­веня, у той час як раней яно павінна было стартаваць 13 чэрвеня.
«У бліжэйшы час мы прадставім новы графік правядзення ЦТ. Цяпер усё яшчэ раз адпрацуем, уваж­ліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, – гэта дакладна», – заявіў міністр.
«Гэта не значыць, што ў нас не будзе запасу часу для таго, каб падрыхтавацца да пачатку новага навучальнага года. Якраз мы ўкладваемся ва ўсе тэрміны правядзення кампаніі, уключаючы момант падачы дакументаў, залічэнне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэт і платна, паступлен­не ў сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы», – падкрэсліў Ігар Карпенка.
Ён адзначыў, што тэсціраванне па найбольш масавых прадметах падзеляць на два дні. «Рускую мову і матэматыку, на якія запісваецца найбольшая колькасць абітурыентаў, падзелім на два дні. Гэта будзе такая навацыя, але гэта не значыць, што тэст першага дня будзе такім жа і на другі дзень. У нас па кожным прадмеце створана даволі вялікая база, і кожны раз дзяржкамісія метадам камп’ютарнага адбору прадаставіць адпаведны тэст. Усе тэсты створаны па праграме агульнай сярэдняй адукацыі. Як заўсёды, патрэбны веды і падрыхтаванасць абітурыентаў», – сказаў Ігар Карпенка.
Міністр таксама расказаў, што ў гэтым годзе ліч­бы прыёму крыху павялічаны ў асноўным за кошт тэхнічных, тэхналагічных спецыяльнасцей, медыцынскіх, фізкультурна-аздараўленчых. «Такім чынам, мы прапануем крыху больш месцаў абітурыентам, чым у мінулым годзе. Няшмат павялічаны набор і ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. А ў сістэме прафтэхадукацыі ідзе гібкі набор. Мы можам лічбы скарэкціраваць», – адзначыў ён.

Добавить комментарий