Расслабляцца нельга, але абстаноўка паляпшаецца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і памочнікам Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам абмеркаваў эпідабстаноўку ў краіне, перадае карэспандэнт БелТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, расслабляцца пакуль нельга, але існуючыя даныя сведчаць аб тым, што абстаноўка паступова паляпшаецца. «Я бачу інфар­мацыю, кантралюю, але ні ў якім разе нельга расслабляцца. Трэба да канца прайс­ці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Нам трэба змагацца за жыццё людзей. Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык – смяротнасць».
«Але ні ў якім разе не расслабляцца. Трэба арыентаваць нашых урачоў. Яны малайцы, ды і Міністэрства аховы здароўя добра арганізуе гэту работу. А галоўнае, што вы вывучаеце штодзён­ны вопыт. Хацелася б, каб вы вытрымалі гэта. Напэўна, пакуль мы канчаткова не адыдзем ад гэтага, месяц нам яшчэ давядзецца цялёпкацца. Вядома, не той узровень ужо, лягчэй крыху стала, але не расслабляцца», – заявіў ­беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы ў прыватнасці адзначыў, што асаб­ліва ў Віцебску і Мінску, якія першыя сутыкнуліся з вірус­най праблемай, захваральнасць ужо ідзе на спад: «Пабывалі вы ў Віцебску. Мы выйшлі на плата і бачым, што пайшлі на спад. Мінск, Віцебск – яны раней, асабліва Віцебск, увайшлі ў гэту праблему, і яны ўжо выходзяць. Вы бачыце, што месцы вызваляюцца. Там, дзе мы рэзервавалі анкалагічныя, гінекалагічныя ложкі, яшчэ нейкія, яны нам не патрэбны, іх трэба выводзіць, зачышчаць, вымываць».
Прэзідэнт адзначыў, што, напрыклад, адпаведныя працэсы ў Мінску ад яго імя кан­т­ралюе старшыня Савета Рэспуб­лікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава. Як дакладваюць кіраўніку дзяржавы, у сталіцы сітуацыя стабілізавалася. «Мы не бачым росту ў Мінску цяпер. Гэта шчасце. Нават ужо ў мінус пайшлі. Гэта добра. Таксама трэба вызваляць баль­ніцы, якія мы загадзя рыхтавалі на ўсялякі выпадак, каб у нас былі ложкі ў запасе. Трэба разумець, што ў нас жа анкалагічныя аперацыі. Няхай не складаныя, не цяжкія, але адкладзеныя. Таму трэба тэрмінова вяртаць гэтыя бальніцы анкахворым. Тое ж самае і іншыя бальніцы, якія павін­ны займац­ца лячэннем іншых хвароб», – сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што ў краіне выбралі правільную стратэгію ўдзяляць прыярытэтную ўвагу лячэнню пнеўманій, незалеж­на ад прычын, якія іх выклікалі, а не толькі каранавірусных: «Гэта была правільная стратэгія. І мы сёння бачым, што гэтыя пнеўманіі, дзякуй богу, пайшлі ўніз».
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што эпідэмія­лагічная абстаноўка ў свеце ў цэлым уплывае і на эканаміч­нае развіццё, вытворчыя лан­цужкі, выклікае сацыяльныя пытанні, і ў гэтым плане неабходна прымаць рашэнні на дзяржаўным узроўні. «Мне трэба гэта ўсё аб’ядноўваць, супастаўляць, звязваць і кіраваць краінай і грамадствам. Таму калі будуць якія-небудзь вашы рэкамендацыі для мяне ў гэтым плане, я гатовы іх выслухаць», – дадаў ён.

Добавить комментарий