Парламент назначыў прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня

Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня, перадае карэспандэнт БелТА.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што з улікам значнасці прэзідэнцкіх выбараў для краіны дэпутатаў чакае сур’ёзная, адказная арганізацыйна-палітычная работа.
Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, гэта работа будзе праводзіцца як непасрэдна ў парламенце, так і ў выбарчых акругах, «каб выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна і ў строгай адпавед­насці з ­Канстытуцыяй».

Добавить комментарий