Лічыць затраты

Даручэнне – узмацніць работу ўсіх служб па прафілактыцы пажараў, а аглядавым камісіям зноў вярнуцца да абследавання тых сямей, дзе былі выяўлены парушэнні пажарнай бяспекі і вызначаны тэрмін на іх ухіленне.

 

 

Даручэнне – узмацніць работу ўсіх служб па прафілактыцы пажараў, а аглядавым камісіям зноў вярнуцца да абследавання тых сямей, дзе былі выяўлены парушэнні пажарнай бяспекі і вызначаны тэрмін на іх ухіленне. Яно было дадзена кіраўніком раённай выканаўчай улады Васілём Сысоевым пасля разгляду на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе пытанняў бяспекі пражывання людзей. Асаблівая ўвага была нададзена бяспецы школьнікаў  і выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў.
Работа са зваротамі грамадзян знаходзіцца на пастаянным кант­ролі. Адзначаецца рост зваротаў па пытанні прыватызацыі жылых памяшканняў. Таму аддзелу эканомікі райвыканкама даручана ўзмацніць інфармацыйна-растлумачальную работу сярод насельніцтва, прынцыпова разбірацца па кожным канкрэтным выпадку.
Тэма навядзення парадку застаецца актуальнай. Да надыходу халадоў неабходна прыбраць апалае лісце на замацаваных і прылягаючых тэрыторыях, ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі.Такая задача пастаўлена перад старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў, аддзеламі і службамі райвыканкама. І ініцыятарам у гэтай справе, як было падкрэслена, павінна быць санітарная служба раёна.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Жыць па сродках, лічыць затраты – галоўная задача бюджэтных арганізацый і арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі з раённага бюджэту.
Становішча спраў на рынку працы, энергазберажэнне, нарыхтоўка другаснай матэрыяльнай сыравіны – гэтыя і іншыя пытанні таксама былі ў цэнтры ўвагі штотыднёвай апаратнай нарады.

Добавить комментарий