Для пацыентаў з бессімптомным або лёгкім ходам COVID-19

Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку для пацыентаў, якія ­знаходзяцца дома ў сувязі з бессімп­томным або лёгкім ­ходам COVID-19, паведамляе БелТА са ­спасылкай на прэс-службу

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што дома могуць знаходзіцца толькі пацыенты з бессімптомным або лёг­кім ходам захворвання, якім менш за 55 гадоў, якія не маюць хранічных захворванняў, звычайна ўскладняючых ход любой віруснай інфек­цыі – цукровы дыябет, хранічная сардэчная недастатковасць, бранхіяльная астма і інш. Урач абавязкова прымае пад увагу, ці ёсць у чалавека магчымасць абслугоўваць сябе самастойна або з дапамогай сваякоў. Важна, каб жыллёвыя ўмовы дазвалялі жыць ізалявана, у тым ліку і ад сумесна пражываючых сваякоў. У сельскай мясцовасці ўліч­ваюцца рэальны час прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі і тэрытарыяльная блізкасць арганізацыі аховы здароўя.
Калі ўрач прыняў рашэнне, што пацыент можа лячыцца дома, яму прапануюць падпісаць інфармаваную згоду. Будзе назначана ­лячэнне.
Дома павінны быць тэрмометр (норма тэмпературы цела 36,7 градуса), гадзіннік з секунднай стрэлкай для мерання пуль­су і частаты дыхання (ва ўзросце 15-50 гадоў норма – 60-85 удараў за мінуту, ва ўзросце ад 50 і старэйшых – 70-90 удараў за мінуту), танометр (норма 120/80 мм.рт.с. да 140/90 мм.рт.с.), пульсаксіметр (калі ёсць), працуючы тэлефон, пры пацверджанай пнеўманіі дыягностыку абавязкова праводзіць медработнік паліклінікі дома. У абавязковым парадку пры наяўнасці спадарожных захворванняў дома трэба мець усе базавыя прэпараты для лячэння асноўных захворванняў.
Праз кожныя тры гадзіны (калі ёсць неабходнасць – час­цей) неабходна праводзіць меранне асноўных паказчыкаў здароўя: тэмпературы, частаты дыхання, пульсу, артэрыяльнага ціску (пры наяўнасці хвароб сістэмы кровазвароту), пульсаксіметрыі.
Медработнікі будуць тэлефанаваць пацыенту кожны дзень. Некалькі разоў за час бальнічнага яго наведаюць дома. У Мініс­тэрстве аховы здароўя адзначылі, што ўсе медработ­нікі пры наведванні пацыентаў з COVID-19, а таксама ў час работы ва ўстанове аховы здароўя абавязаны выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы.
Калі стан пацыента пагаршаецца, яго шпіталізуюць у баль­ніцу для лячэння пад наглядам урачоў.

Добавить комментарий