Сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам

У Беларусі з 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытач­нага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, сацыяльных пенсій.
Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 2,9 працэнта ў параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года. Адпаведна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты. Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў у маі-­ліпені для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшых складзе Br61,7, ва ўзрос­це ад 75 да 80 гадоў – Br46,28. Надбаўка для інвалідаў першай групы складзе Br61,7, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, – Br30,85.
Сацыяльныя пенсіі (назначаюц­ца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічацца наступ­ным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, – да Br271,46, інвалідам з дзяцін­ст­ва II групы – Br234,44, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцін­ства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця – Br209,76, інвалідам III групы – Br185,09, асобам старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост – Br123,39, дзецям­інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя – ад Br197,42 да Br271,46. Дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да Br246,78 (у выпадку дог­ляду аднаго такога чалавека) і да Br296,14 (двух і больш).
Павышэнне памеру пенсіі чакаюць і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамi ваенных дзеянняў) і гэтак далей.

Добавить комментарий