Абмеркавалі мерапрыемствы да Дня Перамогі і эпідсітуацыю

Мерапрыемствы да Дня Перамогі і эпідсітуацыю абмеркавалі 3 мая на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БелТА.
«Як мы з вамі і дамаўляліся раней, нашу невялікую нараду прысвяцім двум пытанням. Першае – абмяркуем мерапрыемствы да Дня Перамогі, якія мы раней запланавалі правесці. Паспрабуем абмеркаваць тыя праблемы, якія існуюць у сувязі з гэтым. І пасля гэтага будзе прынята адпаведнае рашэнне. Другое – здароўе людзей – якая ў нас сітуацыя на сённяшні дзень», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што план мерапрыем­стваў да Дня Перамогі быў прадстаўлены даўно. «Мы пакуль рухаемся ў гэтым плане. Больш таго, больш шырока разглядалі мерапрыемствы ў сувязі з вучэннямі НАТА ля нашых граніц. Мы, па-мойму, ні на міліметр не адступілі ад таго плана, які з вамі намецілі ў плане рэагавання на тыя мерапрыемствы, якія Паўночна­атлантычны блок планаваў ля нашых граніц. Праўда, крыху адкарэкціравалі пасля таго, калі было заяўлена, што НАТА не плануе маштабных мерапрыемстваў, як гэта было раней. Адпаведна, і мы больш стрымана рэагавалі на гэта», – заявіў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, некаторыя вайсковыя падраз­дзяленні цяпер знаходзяцца на палігонах, прадаўжаюць вучэнні. «Але ў асноўным войскі вернуты ў казармы – месцы пастаяннай дыслакацыі», – адзначыў ­Аляксандр Лукашэнка.

Добавить комментарий