Павышэнне зарплат адвязалі ад росту прадукцыйнасці працы

Павышэнне зарплат адвязалі ад росту прадук­цыйнасці працы, каб даць магчымасць захаван­ня зарплаты пры зніжэнні вытворчасці. Аб гэтым паведаміў журналістам ва ўрадзе міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, перадае карэспан­дэнт БелТА.
«Гэта рашэнне было прынята, каб даць магчымасць кіраўнікам прадпрыемстваў пры неабход­насці зніжэння аб’ёмаў вытворчасці захоўваць узровень заработнай платы», – адзначыў ­Аляк­сандр Чарвякоў.
Паводле яго слоў, рашэнне не акажа негатыўнага ўплыву на макраэканамічную збалансаванасць.
«У першую чаргу мы тут ставім у якасці прыярытэту даходы насельніцтва, і ў гэтым выпадку разумеем, што адбудзецца пераразмеркаванне з фонду накаплення ў фонд спажывання. На балансіроўку гэта ніяк не паўплывае: мы менш будзем траціць рэсурсаў на інвестыцыі, больш – на заработ­ную плату», – дадаў міністр.
Як паведамлялася, раней было прадугледжана, што ў дзяржарганізацыях і арганізацыях, у статут­ным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50 працэнтаў, павышэнне зарплаты (дзеючых памераў тарыфных ставак (акладаў), стымулюючых і кампенсуючых выплат) работнікаў дапускаецца толькі пры ўмове суадносін росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы больш за 1. Цяпер дзеянне гэтай нормы прыпынена да 31 снежня 2020 года.

Добавить комментарий