У вялікія выхадныя заставацца дома

Беларусам у вялікія выхадныя, у тым ліку на Радаўніцу, па магчымасці лепш застацца дома, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае ­карэспандэнт БелТА.

«Мы заўсёды ацэньваем рызыкі, каб выпрацаваць нейкія рэкамендацыі. Цяпер самая вялікая рызыка, якую мы бачым, – чатыры выхад­ныя дні (25-28 красавіка. – Заўвага БелТА). Ведаем традыцыі нашых грамадзян наведваць магілы сваякоў, наведваць састарэлых сваякоў, каб разам успомніць тых, каго з намі няма. У гэтым выпадку мы прасілі б усіх заставацца ў месцах пражывання і максімальна абмежаваць сустрэчы», – сказаў Уладзімір Каранік.
Паводле яго слоў, і ў праваслаўі, і ў каталіцтве ёсць іншыя дні, калі можна ўспомніць памерлых і прывесці ў парадак магілы.
Міністр паведаміў, што па некаторых рэгіёнах прасоч­ваецца дакладная тэндэн­цыя: праз 7-11 дзён пасля каталіцкай Вербнай нядзелі сярод прыхаджан рэгіструецца павелічэнне колькасці інфіцыраваных. «Кампанія, у якой былі людзі з розных гарадоў, з’ездзіла на шашлыкі, а потым мы па ўсіх гэтых гарадах высвятляем удзельнікаў (кантакты першага ўзроўню. – Заўвага БелТА)», – дадаў міністр.
Уладзімір Каранік парэкамен­даваў будучыя вялікія выхад­ныя правесці ў сваім асярод­дзі. «Пагуляйце на свежым паветры, але ўстрымайцеся ад наведвання сваіх далёкіх сваякоў у іншых рэгіёнах, асабліва пажылых людзей, якія ўваходзяць у групу рызыкі», – сказаў ён.
Паводле слоў міністра, прагулкі на прыродзе не нясуць рызыкі заразіцца каранавірусам. Аднак працяглыя і цесныя стасункі на пікніку, нават нягледзячы на ​​тое, што гэта адбываецца на прыродзе, павышаюць рызыку заражэння. Калі ў кампаніі будзе хоць адзін інфіцыраваны, для прысутных такі пікнік прывядзе да неабход­насці знаходзіцца на самаізаляцыі або пад наглядам ­медперсаналу.

Добавить комментарий