А.Лукашэнка: «Беларусь неабходна захаваць як незалежную дзяржаву, дзе забяспечваюцца мір, стабільнасць і бяспека»

Беларусь адбылася як незалежная, суверэнная еўрапейская дзяржава, дзе надзейна забяспечваюцца мір, стабільнасць і бяспека. Аб гэтым заявіў 30 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.

«Наша задача чаго б гэта ні каштавала, цаной свайго жыцця захаваць гэта дасягненне», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абарона Айчыны прадугледжвае ўсенародны характар. Таму выхаванне ў грамадзян пачуцця адказнасці за бяспеку Радзімы з’яўляецца ключавой задачай у сістэме мер па падрыхтоўцы краіны да абароны, лічыць Прэзідэнт.
«Да чаго вядзе адсутнасць выразных ідэалагічных і патрыятычных арыенціраў, страта гістарычнай памяці і духоўных каштоўнасцей, мы бачым на прыкладзе падзей у нашых бліжэйшых суседзяў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, у многім гэта стала вынікам забыцця Вялікай Перамогі, што ў беларускім грамадстве абсалютна недапушчальна. «Памяць аб Перамозе савецкага народа над фашызмам з’яўляецца тым каштоўнасным арыенцірам, вакол якога неабходна кансалідаваць грамадзян незалежнай Беларусі», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што найважнейшай мэтай ідэалагічнай работы, праводзімай Узброенымі Сіламі ў грамадстве, трэба разглядаць фарміраванне патрыятычнай свядомасці ў моладзі. Галоўным яе вынікам павінна стаць далейшае павышэнне даверу народа да сваёй арміі. «Кожны грамадзянін Беларусі павінен адчуваць і разумець сваю асабістую адказнасць за бяспеку Айчыны і быць гатовым паўстаць на яе абарону, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І не забывайце самае галоўнае, што будзе важна для нашага салдата і афіцэра: вы павінны абараніць сваю сям’ю, сваіх дзяцей, сваіх родных і ні ў якім разе не аддаць наша насельніцтва на ганьбаванне каму б там ні было, як гэта было ў мінулай вайне».
Міністр абароны павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. «Гэта ваша перамога. І вы павінна разумець, што ўпівацца і радавацца гэтай перамозе нельга. Мы павінны звярнуць увагу на тое, чым незадаволены народ», — сказаў Прэзідэнт.
«Мы будзем сапраўднымі абаронцамі для нашых дзяцей, сем’яў, для нашых старых, жанчын, каб ніколі ў жыцці не несці і не адчуваць ганьбы, што мы не змаглі абараніць гэты кавалачак зямлі і нашых людзей», — сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.
 
БелТА.

Добавить комментарий