Выздаравелі і выпісаны – 514

У Беларусі на 20 красавіка выздаравелі і выпісаны 514 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У кругласутачным рэжыме спецыялісты лабараторый, адкрытых як у рэспублікан­скіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнт­рах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19. Для правядзення тэсціравання задзейнічаны 25 лабараторый.
На бягучым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне.
На раніцу 18 красавіка было зарэгістравана 518 новых выпадкаў COVID-19, на раніцу 19 красавіка – 510, за апошнія суткі – 457.
Усяго, паводле даных на 20 красавіка, зарэгістраваны 6264 станоўчыя тэс­ты на COVID-19: у Брэсцкай воб­ласці – 185, Віцебскай – 1504, Гомельскай – 322, Гродзенскай – 176, Мінскай – 789, Магілёўскай – 265, ­Мінску – 3023.
У асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжкім станам маюць патрэбу 92 чалавекі.
Памёр 51 пацыент з шэрагам храніч­ных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Добавить комментарий