Новая схема рассаджвання ў вагонах

Білеты на паязды Беларускай чыгункі з нумараванымі месцамі з 15 па 29 красавіка будуць афармляцца з выкарыстаннем новай схемы рассаджвання ў вагонах, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.
«Рассаджванне па новай схеме – часовая мера. Яна дасць магчымасць пасажырам захоўваць неабходную сацыяльную дыстанцыю ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, рэкамендаваную Міністэрствам аховы здароўя ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй», – растлумачылі ў прэс-цэнтры.
Па новай схеме ў купэйных вагонах будуць размяшчац­ца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных – не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія афор­мілі білеты ў адным заказе, дазваляецца продаж 3 і 4 мес­цаў у купэ пры ўмове, што да гэтага ў купэ нівод­нае мес­ца не было прададзена.
У сядзячых вагонах будзе такая схема рассаджвання: у двухмесным радзе пасажыр займае месца каля акна, у трохмесным – адзін пасажыр каля акна, а другі – праз мес­ца каля праходу (крэсла паміж імі застаецца свабодным).
Новая схема рассаджвання прымяняецца пры набыцці білетаў як у касах, так і праз інтэрнэт.
Калі білеты былі набыты да ўвядзення новай схемы рассаджвання, пасажыры займаюць месцы згодна з афор­м­­­ленымі праязнымі дакументамі.
У прэс-цэнтры таксама звярнулі ўвагу, што з 14 красавіка білеты на паязды, прычапныя і бесперасадачныя вагоны міжрэгіянальных ліній фарміравання БЧ часова будуць прадавацца не раней як за 20 сутак да адпраўлення поезда.

Добавить комментарий