З праблемамі – да старшыні

З праблемамі – да старшыні 
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў на гэтым тыдні правёў «прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі горада і раёна.

З праблемамі – да старшыні 
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў на гэтым тыдні правёў «прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі горада і раёна.
Кіраўніку раённай выканаўчай улады паступіла 12 тэлефонных званкоў. Крычаўляне ўзнялі пытанні гарачага водазабеспячэння, газіфікацыі прыватнага сектара, рамонту дарог, руху гарадскога аўтобуснага маршруту № 8 з заходам на раённую паліклініку, рамонту водаправода і інш.
Пытанні, што паступілі на «прамую лінію”, узяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян.
                                                                                                Т. Лістапад.

Добавить комментарий