У. Каранік: «Пік эпідэміі covid-19 у беларусі прагназуецца ў канцы красавіка — пачатку мая»

Пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца ў канцы красавіка – пачатку мая. Аб гэтым ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БелТА.
«У нас ёсць методыка прагназавання і дзеянняў пры розных варыянтах развіц­ця падзей. Мы думаем, што на пік мы выйдзем у канцы красавіка – пачатку мая», – сказаў Уладзімір Каранік.
Міністр падкрэсліў, што гэта новы вірус і складана сказаць, колькі чалавек да яго ўспрымальныя. Галоўная задача на сённяшні дзень – не дапусціць перагруз­кі сіс­тэмы аховы здароўя, каб усе, каму трэба, маглі атрымаць медыцынскую дапамогу.

Добавить комментарий