А. Лукашэнка: «эканоміка і жыццё людзей – пытанне нумар адзін»

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь, перадае карэспандэнт БелТА.

«Маючы адкрытую эканоміку, мы шмат у чым залежым ад тых працэсаў, якія развіваюцца ў свеце. Падзеі развіваюцца часам неадназначна. Таму мной запланаваны шэраг мерапрыемстваў па пытаннях, якія цяпер патрабуюць рэагавання ў найбольшай ступені і перш за ўсё ўплываюць на нашу эканоміку. Падкрэсліваю, гэта галоўнае. Эканоміка, а значыць, жыццё людзей, не толькі сёння, але і ў перспектыве – пытанне нумар адзін. Усё павінна быць падпарадкавана гэтаму пытанню», – заявіў беларускі лідар.
Гаворачы пра падзеі, што адбываюцца ў свеце, уключаючы спад цэн на нафту, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі неабходна сарыентавацца і, калі неабходна, прыстасаваць эканоміку краіны і грамадства да таго, каб не панес­ці страты. «А калі і будуць, то гэтыя страты павінны быць мінімальнымі. Таму я заўсёды гавару: эканоміка – у аснову. Галоўнае сёння – эканоміка. Адзін з напрамкаў – нафтаперапрацоўка, купля нафты. Асабліва пры гэтай валацільнасці і даволі нізкіх цэнах на нафту», – сказаў Прэзідэнт.

Добавить комментарий