«Ніхто барацьбу не спыняе»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ­Лукашэнка заслухаў даклад аб ­гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса, перадае карэспандэнт БелТА.

 

Удзельнікамі нарады сталі члены ўрада, кіраўнікі абедзвюх палат парламента і дзяржаўных органаў, губернатары, начальнікі ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі – усяго 30 чалавек.

«Праблема звязана з будучым існаваннем рэспублікі»

«Мы будзем абмяркоўваць работу сіс­тэмы аховы здароўя. На першы план вылучаецца галіна барацьбы з інфек­цыйнымі захворваннямі. Вельмі цесна праблема звязана з эканомікай нашай краіны. Павінен сказаць, што ў пэўнай ступені (я ўжо аб гэтым намякаў у інтэрв’ю тэлекампаніі «Мір»), магчыма, і з будучым існаваннем нашай рэспублікі, таму што ніхто з вас не можа сказаць, што адбудзецца з сусветам пасля гэтай хваробы і псіхозу, які спарадзіла гэта хвароба. Мы не ведаем задумы лідараў вялікіх дзяржаў, як яны скарыстаюцца гэтай сітуацыяй. Але з гісторыі мы ведаем, што кожны карыстаецца сітуацыяй так, як ён лічыць патрэбным і выгад­ным для сябе», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу: у Беларусі не аслабляюць барацьбу з віруснымі захвор­ваннямі. Але рашэнні прымаюцца зыходзячы з сітуацыі і рэсурсаў. «Наша так­тыка з самага пачатку была не фрон­там ісці і наступаць, і гэта не таму, што так мне захацелася. Скажу адкрыта, міністр аховы здароўя іншым разам мне казаў: давайце фронтам. Але фронту не атрымаецца, таму што мы ў іншай сітуа­цыі і рэсурсы ў нас іншыя. Кітай мог лакалізаваць сітуацыю і акружыць яе: у іх паўтара трыльёна золатавалютных рэзерваў і народ крыху іншы», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы выбралі ачаговую тактыку барацьбы»

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што такое «франтальнае наступленне» ў цяперашніх умовах не можа прынесці карысці – толькі шкоду. «Заперці людзей у кватэрах, як некаторыя і ва ўрадзе мне прапаноўвалі, – гэта справа адных сутак. Заўтра ўвядзём ваенных, амапаўцаў мабілізуем – на працягу сутак нікога не будзе на вуліцы, я вам гэта гарантую. Вы лічыце, што гэта метад барацьбы? Я лічу, не», – сказаў ён. На яго думку, гэта не спыніць распаўсюджванне віруса.
«Паглядзіце, што адбываецца там, дзе паспрабавалі людзей заперці: нічога не атрымалася. Таму мы з самага пачатку выбралі (і СААЗ гэта адобрыла) ачаговую тактыку барацьбы. Неадкладна былі аддадзены каманды, каб мы паставілі людзей у аэрапортах і на граніцы. Мы ўбачылі, што гэты вірус быў завезены, таму нам трэба было там пракантраляваць, – нагадаў Прэзідэнт. – І мы прадаўжаем гэту работу. Трэба кожнаму добрасумленна адносіцца да сваёй работы».
«Першы абавязак урачоў –
лячыць, а не закрываць
рэстараны»

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу медыкаў: іх першы абавязак – лячыць людзей і, калі трэба супакоіць грамадства, расказаўшы пра сваю работу. «Не вашы функцыі адкрываць некага, закрываць, арыштоўваць і гэтак далей. У нас ёсць, каму гэтым займацца», – растлумачыў ён.
Паводле слоў Прэзідэнта, яму штодзень дакладваюць, як развіваецца сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў Беларусі, якая дынаміка ў іншых краінах. «Ідзе вялізная работа на ўзроўні дзяржавы. Вы займайцеся сваёй справай», – яшчэ раз падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, як спрабавалі адправіць на каранцін БНТУ пасля таго, як у аднаго са студэнтаў выявілі каранавірус. Да самаізаляцыі студэнты і выкладчыкі падышлі безад­казна, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Вынік нулявы. Дзякуй богу, што людзі не захварэлі, – дадаў Прэзідэнт. – Таму не трэба займацца не сваі­мі справамі. У вас сваіх спраў больш, чым дастаткова. Лячыце людзей, мы будзем вам у гэтым дапамагаць».

«Калі хочаце, давайце ўзмацнім патрабаванні да тых, каго вы адправіце на самаізаляцыю»

Што датычыцца работы з кантактамі першага і другога ўзроўняў, то іх, лічыць кіраўнік дзяржавы, трэба трымаць на самаізаляцыі, а не ў бальніцах, калі тэсты на каранавірус даюць адмоўны рэзультат. «Калі хочаце, давайце ўзмоцнім патрабаванні да тых, каго вы адправіце на самаізаляцыю. Мы праверылі аднойчы: іх адправілі дадому, але жорсткага заканадаўчага акта няма, і 400 чалавек дома не знайшлі. Мы можам узмацніць так, што ў вачах пацямнее», – папярэдзіў Аляк­сандр Лукашэнка.
У цэлым, адзначыў ён, большасць грамадзян праяўляюць сваю свядомасць і стараюц­ца абмежаваць сябе ад залішніх кантактаў. «Мы нічога не забараняем, чалавек мае права сваім жыццём распараджацца сам. Але мы як дзяржава павінны дапамагчы яму засцерагчыся ў гэты перыяд», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы рэзюмаваў: кожны павінен займацца сваёй справай. «Яшчэ раз падкрэсліваю: урачы – лечаць, уся інфармацыя – у Адміністрацыі Прэзідэн­та ў штабе. Там вы разам вызначаецеся, як вы інфармуеце насельніцтва. Інфармацыю скрываць не трэба. Не дай бог, недзе нейкі падман. У наш час у нашай рэспубліцы падмануць нікога немагчыма. Калі вы адзін раз падманеце, вам ніхто верыць не будзе, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Давайце ўсе разам будзем працаваць і ісці тым шляхам, які мы абазначылі. Як бы нам ні было цяжка».

Добавить комментарий