Пытанні бяспекі – на першым плане

Пытанні бяспекі людзей знаходзяцца ў цэнтры ўвагі раённай выканаўчай улады.

 

Пытанні бяспекі людзей знаходзяцца ў цэнтры ўвагі раённай выканаўчай улады. Менавіта на іх была акцэнтавана ўвага на штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.
 
У першую чаргу гэта тычыцца школьнікаў і выхаванцаў дашкольных устаноў, якія павінны быць абазначаны ў цёмны час сутак святлоадлюстроўваючымі элементамі. Аб гэтым павінны паклапаціцца бацькі. Як напамін ім – нечарговыя бацькоўскія сходы, на якіх асноўная ўвага павінна быць нададзена бяспецы іх дзяцей.
Адміністрацыя навучальных устаноў абавязана сачыць за станам асвятлення на шляху школьнікаў да навучальных устаноў і іншымі мерамі па забеспячэнні бяспекі навучэнцаў. Абагульненая інфармацыя будзе штотыднёва  аналізавацца старшынёй райвыканкама.
Гаворка таксама ішла аб абследаванні ўмоў пражывання сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетных сямей, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. Як было даложана кіраўніку раёна, аглядавымі камісіямі абследавана 627 такіх домаўладанняў.
Старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў падкрэсліў, што пытаннямі бяспекі людзей павінны займацца не толькі праваахоўныя органы і адпаведныя службы, а і кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні  работы са зваротамі грамадзян, разлікаў за спажытыя энергарэсурсы, стану спраў на рынку працы і іншыя. Не знята з парадку дня і пытанне навядзення санітарнага парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. У хуткім часе будуць падведзены вынікі праведзенага ў кастрычніку месячніка.

Добавить комментарий