А. ЛУКАШЭНКА: “У БЕЛАРУСІ ХАПАЕ СІЛ І СРОДКАЎ ДЛЯ БАРАЦЬБЫ З КАРАНАВІРУСАМ”

А. ЛУКАШЭНКА:У БЕЛАРУСІ ХАПАЕ СІЛ І СРОДКАЎ ДЛЯ БАРАЦЬБЫ З КАРАНАВІРУСАМ

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў  журналістам у час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, перадае карэспандэнт БелТА.
«У нас сіл і сродкаў хапае. І ложкі ёсць у запасе, і каля трох тысяч апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і наркозна-дыхальных — іх таксама можна ў крайнім выпадку выкарыстоўваць. Дай бог, прайсці гэты перыяд», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час Прэзідэнт заўважыў, што ўбаку ад гэтых падзей аказаліся ваенныя медыкі, а сярод іх таксама ёсць інфекцыяністы і вірусолагі. «У нас жа па рэспубліцы пяць-шэсць такіх бальніц. Трэба іх падключыць. Няхай яны паглядзяць, як працуюць грамадзянскія медыкі. Калі патрэбна, і пракантралююць, і дапамогуць. І самае галоўнае — яны таксама будуць у гэтай тэме, навучацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ён ужо даў адпаведныя даручэнні кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта і дзяржсакратару Савета бяспекі.
«Мы што, думаем, што ў арміі нічога ніколі не здарыцца? А не дай бог, нейкі ваенны канфлікт — яны (ваенныя медыкі. — Заўвага БелТА) першымі пойдуць. Таму гэта для іх пэўная вучоба, а для мяне значная дапамога і кантроль», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Але цяпер беларускія ўрачы спраўляюцца з сітуацыяй, таму прыцягваць студэнтаў-медыкаў да барацьбы з каранавірусам не плануецца, сказаў Прэзідэнт. Толькі дадатковыя рэсурсы — валанцёры, прафсаюзы — кінуты на дапамогу пажылым людзям.

Добавить комментарий