На падтрымку эканомікі

У Беларусі на падтрымку эканомікі з-за каранавіруса плануецца накіраваць амаль Br110 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БелТА.
Комплекс мер па падтрымцы эканомікі ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы. «Цяжка падлічыць усе меры. Магу толькі сказаць, што прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі складуць амаль Br110 млн», – праінфармаваў прэм’ер-міністр.
Прапанаваны пакет мер ён назваў неардынар­ным. «Ён прадугледжвае падтрымку цэлых сек­тараў, у якіх працуюць 550 тыс. чалавек», – адзначыў прэм’ер.
Комплекс мер складаецца з пяці пакетаў. «Там ёсць шэраг мер у сферы грашова-крэдытнай і прудэнцыяльнай палітыкі, падтрымка рэальнага сек­тара эканомікі, па абароне спажывецкага рынку», – расказаў Сяргей Румас. Прапануецца таксама пакет мер, які дасць магчымасць ініцыяваць прыняцце рашэнняў у ЕАЭС.
Урад прыняў ужо шэраг неабходных пастаноў. «Усе астатнія пастановы, якія выкладзены ў гэтым пакеце мер, будуць прыняты. Яны ўжо распрацаваны, праходзяць працэдуру ўзгаднення», – дадаў прэм’ер.
Сяргей Румас нагадаў, што Прэзідэнт уважліва ставіцца да прапаноў аб аказанні мер дзяржпад­трымкі. «Таму кіраўнік дзяржавы накіраваў гэты комп­лекс мер для заключэння ў іншыя дзяржорганы. Урад чакае, што калегі з Адміністрацыі Прэзідэнта, Камітэта дзяржкантролю падзяляюць нашы падыходы аб неабходнасці аказання гэтай дзяржпад­трымкі і ў бліжэйшы час унясуць кіраўніку дзяржавы свае заключэнні», – сказаў кіраўнік урада.
Чакаецца, што пакет мер будзе прыняты ў бліжэйшы час.

Добавить комментарий