Сітуацыя цалкам кантралюемая

Падстаў для панікі ў сувязі з COVID-19 у Беларусі няма, сітуацыя цалкам кантралюемая, заявіла жур­налістам намеснік міністра ­аховы здароўя Алена Богдан, перадае ­карэспандэнт БелТА.
«Сітуацыя ў нас цалкам кантралюемая, падстаў для панікі няма. Па-ранейшаму працуем па ізаляцыі ў нашы ўстановы кантак­таў першага ўзроўню на 14 дзён і кантактаў другога ўзроўню – пры наяўнасці ў іх прыкмет віруснай інфекцыі», – сказала Алена Богдан.
Паводле яе слоў, на сённяшні дзень 22 чалавекі маюць адмоўныя тэсты і завяршылі або завяршаюць у бліжэйшы час лячэнне ў медустановах. 59 чалавек знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. У стане пацыента, у якога захворванне праходзіла ў сярэднецяжкай форме, назіраецца станоўчая дынаміка.
Учора ў Гомельскай вобласці быў выяўлены яшчэ адзін выпадак каранавіруснай інфекцыі ў сувязі з тым, што ўсе цяжкія пнеўманіі тэсціруюцца на наяўнасць COVID-19. Пацыентка з Жыт­кавіч не мае патрэбы ў аказанні інтэнсіўнай медыцынскай дапамогі або дапаможнай вентыляцыі лёгкіх. У раёне праводзяцца проціэпідэмічныя мерапрыемствы, як і ва ўсіх іншых выпадках. На сённяшні дзень выпад­кі COVID-19 таксама выяўлены ў Гродзенскай вобласці, Віцебску і Мінску.
Паводле слоў намесніка начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іны Карабан, сярэдні ўзрост пацыентаў з COVID-19 у Беларусі – ад 15 да 49 гадоў, у гэтай узроставай групе зарэгістравана максімаль­ная колькасць выпадкаў. Самаму старэйшаму пацыенту 78 гадоў.
На ізаляцыі знаходзяцца каля 1,1 тыс. людзей, якія былі кантактамі першага ўзроўню, пад медыцынскім наглядам – каля 8,8 тыс. кантактаў другога ўзроўню. Усе яны выяўлены ў ходзе інтэнсіўнай работы па апытан­ні пацыентаў з пацверджаным дыяг­назам каранавіруснай інфекцыі, удаклад­ніла Іна Карабан. У некаторых выпадках прыцягваюцца і органы ўнутраных спраў. Дзякую­чы прагляду відэазапісаў, напрык­лад, з устаноў, якія наведваў пацыент з COVID-19, удаецца максімальна выявіць кола яго кантак­таў, каб своечасова ізаляваць і не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі.

Добавить комментарий