Разабрацца з распаўсюджвальнікамі фэйкаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэн­ка 21 сакавіка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці запатрабаваў разабрацца з распаўсюджвальнікамі фэйкаў аб смярцях з-за каранавіруса. «Валерый Паўлавіч (старшыня КДК Валерый Вакульчык. – Заўвага БелТА), ужо хопіць на гэта глядзець. Трэба як мае быць прайсціся па гэтых сайтах, каналах. Загінула жанчына ў Віцебску – ніякага там каранавіруса, і пасля гібелі ўзялі аналізы некалькі разоў. Мне дакладваюць па кожным выпадку падоб­ных смярцей. Не, узялі, напісалі, што загінула нібыта ад каранавіруса. Для чаго? Каб стварыць паніку», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна разабрацца з «нягоднікамі, якія ўкідваюць гэтыя фэйкі». «Навошта яны гэта робяць? – спытаў ён. – Бог нас ратуе, што мы больш­менш гэты складаны час, калі ідзе пік вост­рых рэспіраторных захворванняў, яшчэ неяк праходзім, трымаем жа ўсё на кант­ролі. Не, трэба раскруціць абстаноўку, узарваць нешта. Так, у людзей ужо сфар­міраваўся імунітэт і да гэтай балбатні ў інтэрнэце. Але чаму мы праходзім міма такіх людзей, якія робяць гэта наўмысна?»
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што за апош­нія суткі ў Мінску правялі каля тысячы тэс­таў на наяўнасць каранавіруса – усе вынікі былі адмоўныя. «Гэта добра, але расслаб­ляцца нель­га», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэн­ка. Ён даручыў стар­шыні Савета Рэспублікі Натал­лі Качанавай узяць на асаблівы кантроль работу з асноўнай групай рызыкі – пажылымі людзьмі.
«Я яшчэ раз падкрэсліваю: справа не ў гэтым каранавірусе. Справа наогул у нашай прыстойнасці і дысцыпліне. Якая розніца, ад чаго памёр чалавек? Гэта наша расхлябанасць, непарадак. Ад вірусных хвароб нельга паміраць. Трэба проста глядзець за людзьмі. Трэба актывізаваць дзяцей, каб яны дапамагалі старым. Галоўнае цяпер – абараніць старых людзей», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Як паведамлялася, напярэдадні шэраг СМІ інфармаваў, што ў Віцебску ад каранавіруснай інфекцыі памерла жанчына. З абвяржэннем гэтай інфармацыі выступіла Міністэрства аховы здароўя.

Добавить комментарий