Да зімы навесці парадак

Такую задачу паставіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе. Да шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый ёсць пытанні па навядзенні парадку. Таму і праводзіцца ў гэту суботу на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў суботнік.

На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні мэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, фарміравання праграм на 2016 год. Перад бюджэтнымі арганізацыямі пастаўлена задача павелічэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці, перад сельскімі выканаўчымі камітэтамі – павелічэння ўласных даходаў. Асаблівая ўвага звернута на эканомію матэрыяльных рэсурсаў, зніжэнне затрат. Інакш кажучы, трэба жыць па сродках.
Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі на мінулым тыдні. Як было падкрэслена, павінны быць правераны ўсе сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетныя сем’і, адзінокія састарэлыя і іншыя катэгорыі грамадзян. У першую чаргу гэтай справай павінны займацца аглядавыя камісіі.
На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні работы са зваротамі грамадзян, выканання прагнозных паказчыкаў, уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці і іншыя. Усе яны былі разгледжаны на апаратнай нарадзе, па выніках якой падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий