А. Лукашэнка: «Жадаючых падарваць нас знутры не змяншаецца»

Жадаючых падарваць беларускую дзяржаву знут­ры не змяншаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляк­сандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам мініст­ра ўнутраных спраў Юрыя Караева, перадае карэспан­дэнт БелТА.
«Мы з вамі некалі дамаўляліся, што, увайшоўшы ў курс справы, вы даложыце аб сітуацыі і скажаце, што неабходна. Думаю, вы ўжо, аналізуючы вынікі мінулага года, можаце зрабіць адпаведныя высновы і сказаць, што нам яшчэ трэба зрабіць у органах унутраных спраў, каб міліцыя працавала больш эфектыўна», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што недахопаў хапае ва ўсіх органах улады, у тым ліку і міліцыі. «Але без міліцыі нікуды, таму ўчастковы з людзьмі, ды і міністр сёння не адарваныя ад грамадства. Без міліцыі мы не зможам забяспечыць стабільнасць у нашай дзяржаве», – упэўнены Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, справа нават не ў нейкіх палітычных кампаніях: у краіне іх праводзілі не раз, таму правядуць спакойна і ў гэты раз. «Нам трэба глядзець далей – каб у нас было стабільнае грамад­ст­­ва. Трэба вуха трымаць вост­ра: жадаючых падарваць нас знутры не змяншаецца. На жаль, большасць з тых, хто выказвае такія жаданні, гэта так званыя нашы грамадзяне. Іх нават цяжка грамадзянамі назваць. У іх усё дрэнна, ім у нечым падчапіць бы ўладу і раз’яднаць грамадства, зрабіць горш. Яны выкарыстоўваюць любы момант. Я чытаю іх розныя заявы не толькі ў інтэрнэце, але і ў так званых сродках масавай інфармацыі, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка. – Таму міліцыі я асабіста адводжу вельмі вялікае месца ў забеспячэнні стабільнасці ў нашым грамадстве».

Добавить комментарий