Зарэгістраваны першы завазны выпадак каранавіруса

 

У Беларусі зарэгістраваны першы завазны выпадак каранавіруса. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Паведамляем, што 27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага, — расказалі ў прэс-службе. — Пацыент і асобы, якія кантактавалі з ім, знаходзяцца ў закрытых боксах у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча».
Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Карэя, Іране і Італіі, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі было прынята рашэнне праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін у перыяд з 20 лютага.
Цяпер у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV.

Добавить комментарий