Работа з кадрамі

Стан работы з кіруючымі кад­рамі і іх рэзервам ва УКВП «Камунальнік» і ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Гэта пытанне было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шацкі.
На пачатак сёлетняга года спісачная коль­касць работнікаў ААТ «Крычаўцэментнашыфер» складае 959 чалавек, з іх кіруючага складу – 90. 12 работнікаў маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, 78 (87%) – вышэйшую. Вакансій кіруючых работнікаў няма.
У 2019 годзе прайшлі навучанне 259 работ­нікаў, з іх 106 чалавек прайшлі падрыхтоўку і перападрыхтоўку, 153 павысілі кваліфікацыю. У цяперашні час 12 чалавек навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах, у сярэд­ніх спецыяльных – 8. За кошт сродкаў таварыст­ва ў мінулым годзе адзін спецыяліст атрымаў другую вышэйшую адукацыю, а другі ў цяперашні час навучаецца па спецыяльнас­ці «ахова працы ў будаўніцтве».
За 2019 год цякучасць кадраў па пасадах кіраўнікоў і спецыялістаў склала 3,5%. Аналіз цякучасці кадраў паказаў, што асноўнымі прычынамі звальнення з’яўляліся змена месца жыхарства па сямейных абставінах, незадаволенасць заработнай платай, аддаленасць мес­ца жыхарства ад работы. З мэтай змяншэн­ня цякучасці кадраў уводзяцца штогадовыя бонусы за стаж, што істотна павялічвае заработную плату праз пяць гадоў работы. А для матэрыяльнай зацікаўленас­ці работнікаў у выніках вытворчай дзейнасці прымяняецца каэфіцыент працоўнага ўдзелу.
Асаблівая ўвага кіраўніцтвам таварыства надаецца работнікам, якія зарэкамендавалі сябе ініцыятыўнымі, адказнымі, прафесійнымі спецыялістамі. Так, за 2018-2019 гады з ліку рабочых былі пераведзены на інжынерна-тэхніч­ныя пасады 6 работнікаў.
На прадпрыемстве сфарміраваны рэзерв кад­раў. За 2018-2019 гг. з асоб, якія састаяць у рэзерве, назначаны на кіруючыя пасады 6 работ­нікаў, з ліку рабочых пераведзены на пасады спецыялістаў 7 работнікаў.
Таварыствам заключаны дагаворы аб узае­мадзеянні пры падрыхтоўцы спецыя­лістаў з установамі адукацыі. За 2018-2019 гады на прадпрыемства прыбылі 15 маладых спецыя­лістаў (рабочых). Працягваюць працаваць 10 чалавек. Прычыны звальнення – у сувязі з прызывам на воінскую службу, па ўзгад­ненні бакоў, прагулы.
Спісачная колькасць работнікаў УКВП «Камунальнік» на 01.01.2020 г. складае 565 чалавек, займаюць пасады кіруючага складу 11 чалавек і 68 спецыялістаў. З іх 49 работнікаў маюць вышэйшую адукацыю (62%), 22 – сярэднюю спецыяльную.
На прадпрыемстве вядзецца рэзерв кадраў на 5 кіруючых пасад, у якім састаяць 5 работ­нікаў. З імі праводзіцца стажыроўка. Разам з тым, ёсць прыклады, што на кіруючых пасадах знаходзяцца работнікі, якія не маюць профільнай адукацыі.
За 2019 год 63 чалавекі прайшлі прафесійнае навучанне, 4 з іх – павышэнне кваліфікацыі, 59 – перападрыхтоўку. 2 работнікі за ўласныя сродкі навучаюцца без адрыву ад вытворчасці, у тым ліку 1 – у вышэйшай навучальнай установе.
За 2017-2019 гады на прадпрыемства прыбылі 10 маладых спецыялістаў: 3 – з вышэйшай адукацыяй, 7 – з сярэдняй спецыяльнай. У цяперашні час працуюць 3 маладых спецыя­лісту. З сямі звольненых 4 пайшлі служыць ва Узброеныя Сілы, 3 памянялі месца жыхарства.
Недахоп у рабоце з кадрамі ва УКВП «Камунальнік» – адсутнасць рэзерва кадраў на пасады кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і наяўнасць вакансій намесніка дырэктара і галоўнага энергетыка.
Падводзячы вынік, глава раёна Сяргей Шац­кі звярнуў увагу на неабходнасць накіравання ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі выпускнікоў Крычаўшчыны, а таксама на стварэнне належных жыллёва-бытавых умоў і ўмоў працы, заробкаў, забеспячэнне сацыяльных гарантый для маладых спецыялістаў, прыняцце дадатковых мер для іх замацавання на першым працоўным месцы.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий