А.Лукашэнка атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 83,49 працэнта галасоў

На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка

А.Лукашэнка атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта
Беларусі, набраўшы 83,49 працэнта галасоў
На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка,
набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 працэнта галасоў, паведаміла
журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Пры гэтым больш як 6 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць
усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы. Напрыклад, у Брэсцкай
вобласці — 4,38 працэнта.
За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей
Гайдукевіч набраў  3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч — 1,67 працэнта.
Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія
даныя. Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам
горада Мінска падпішуць падагульняючыя пратаколы аб галасах за кожнага
кандыдата.

 

 

БелТа.

Добавить комментарий