Прыняты да ведама

Адбылася чарговая сесія раён­нага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Ірыны Пруднікавай. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шацкі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці Ігар Каско.
На сесіі заслуханы і прыняты да ведама справаздачы аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2019 годзе і аб рабоце раённага Савета дэпутатаў за 2019 г.
У абмеркаванні справаздач бралі ўдзел дэпутат райсавета па Кіеўскай выбарчай акрузе № 2 Барыс Белянцоў, старшыня Чырванабудскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Герашчан­ка, старшыня мікразоны “Савецкая”, дырэктар бібліятэч­най сеткі раёна Валянціна Бачкова, стараста вёсак Канцы і Малінаўка Бацвінаўскага сельсавета Галіна Краснова, дэпутат райсавета па Фрунзенскай выбар­чай акрузе № 27 Уладзімір ­Мішчанка.
Работа раённага Савета дэпутатаў за справаздачны перыяд прызнана дэпутацкім корпусам здавальняючай.
Дэпутаты таксама разгледзілі пытанне аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у раённым выканаўчым камітэце ў 2019 годзе і выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцт­ва” і іншыя.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий