Значнасць прафсаюзных арганізацый

Прэзідэнт Беларусі Аляк­сандр Лукашэнка на VIII з’ездзе Федэрацыі прафсаю­заў Беларусі падкрэсліў знач­насць арганізацыі ў жыц­ці грамад­ст­­ва, перадае карэспан­дэнт БелТА.
«Я заўсёды адводзіў вам асаб­лівую ролю», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што работа з людзьмі, у працоўных калектывах ніколі не была простай. «А з улікам усіх эканамічных і грамадскіх выклікаў – тым больш. Яна патрабуе ўмення разумець людзей, дамаўляцца, аналізаваць і дзейнічаць на перспектыву», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі асновай грамадзянскай супольнасці з’яўляюцца Саветы дэпутатаў, прафсаюзы, грамадскія ветэранская, жаночая і маладзёжная арганізацыі, а таксама «Белая Русь». «Вось яна, аснова, і там прадстаўлены ўсе», – адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў удзел прафсаюзаў у праведзеных парламенцкіх выбарах. Ён звярнуў увагу на тое, што ў складзе парламен­та прадстаўлены зрэз нашага грамадства, у тым ліку ўсе пакаленні.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў прафсаюзам за падтрымку і ўдзел у важ­ных дзяржаўных ініцыятывах, у тым ліку ў мерапрыемствах да Года малой радзімы, 75-годдзя Вялікай Перамогі. «Помніце, што цяперашняя Беларусь – гэта жывы помнік той вайне», – заўважыў ён.
У сваім выступленні Прэзідэнт адзначыў важнасць таго, што прафсаюзы працуюць спакойна, без шуміхі і прыцягнення асаблівай увагі. «Усё гэта не дзеля піяру, а дзеля высакарод­най мэты», – адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэс­ліў: дзейнасць прафсаюзаў адлюстроўвае эвалюцыйны шлях прафсаюзнага руху. Больш як стагоддзе таму ён зарадзіўся як адзіная апора працоўных у абароне іх правоў.
«Федэрацыя сёння – магут­ная структура, якая не толькі праяўляе клопат аб чалавеку на вытворчасці, але і вырашае задачы глабальнага маштабу, у тым ліку палітычныя, – прадоўжыў Прэзідэнт. – Пачынаючы ад аднаўлення гістарычнай памяці аб нашых продках, выхавання падрастаючага пакалення ў духу пераемнасці традыцыйных каштоўнасцей, клопату аб культуры, вольным часе і здароўі нацыі і заканчваючы фар­міраваннем грамадзянскай пазіцыі народа».

Добавить комментарий