За работу са зваротамі грамадзян

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шацкі правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.

Асноўным на пасяджэнне было ўнесена пытанне “Аб ходзе выканання патрабаванняў Дырэктывы № 2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якас­ці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”, аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2019 годзе ў Крычаўскім раёне”.
Адзначана, што ў мінулым годзе ў раённы выканаўчы камітэт паступіла 438 зваротаў грамадзян, што на 30 зваротаў больш папярэдняга года, з іх 207 – пісьмовых зваротаў, 170 – вусных і 61 электронны зварот. Праведзена 78 “прамых тэлефонных ліній”, у ходзе якіх паступіла 299 зваротаў.
Найбольшая колькасць зваротаў у мінулым годзе паступіла ў райвыканкам па пытаннях: жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 228; працы, занятасці насельніцтва, ахове працы – 36; архітэктуры і будаўніцтва – 17; сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння – 13; гандлю і спажывец­кага рынку – 10, транспарту – 8 і інш.
Аналіз паступіўшых у мінулым годзе зваротаў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы паказвае, што большая колькасць з іх тычыцца добраўпарадкавання тэрыторый, утрымання вулічна-дарожнай сеткі. Паступалі таксама звароты па правядзенні бягучага рамонту жыллёвага фонду.
У 2019 годзе ў райвыканкам паступіла 75 зваротаў ад жыхароў сельскай мясцовасці. Асноўныя пытанні, што ўзнімалі вяскоўцы, – добраўпарадкаванне населеных пунктаў, выплата заработнай платы, а таксама пытанні ўзаемаадносінаў з суседзямі і інш. Прычым, як паказвае аналіз зваротаў, жыхары сельскай мясцовасці часцей звяртаюцца ў раённы выканаўчы камітэт, чым у сельвыканкамы, што свед­чыць аб недапрацоўцы прадстаўнікоў органаў сельскай выканаўчай улады на месцах.
Райвыканкамам праводзіцца работа, накіраваная на апярэджанне прычын узнікнення праблем, перашкаджаючых нармальнай жыццядзейнасці людзей, а таксама работа, накіраваная на якасны разгляд зваротаў грамадзян па сутнасці ў першай інстанцыі. Праводзяцца, акрамя прыёмаў і “прамых ліній”, сустрэчы з жыхарамі па месцы жыхарства, якія дазваляюць глыбей ведаць праблемы, клопаты і прапановы людзей, аператыўна вырашаць узнікаючыя пытанні. На пастаяннай аснове ў райвыкан­каме працуе тэлефон “гарачай лініі” і інш. Тым не менш, ёсць факты паўторных зваротаў грамадзян, а таксама зваротаў у вышэйстаячыя органы ўлады. Таму старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шацкі завастрыў увагу кіраўнікоў структур­ных падраздзяленняў райвыканкама, камунальнай службы на рабоце з насельніцтвам па апярэджанні зваротаў, выключэнні фактаў бюракратызму, валакіты і фармальнага падыходу пры разглядзе зваротаў, узмацненні адказнасці пасадавых асоб за стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
На пасджэнні райвыканкама разгледжаны шэраг іншых пытанняў, па ўсіх прыняты адпаведныя рашэнні.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий