Сяргей Шацкі: “Усё будзе рабіцца ў адпаведнасці тэхналогіі”

Сёлетнія ўмовы надвор’я такія, што веснавая сяўба можа распачацца вельмі рана. Ці можа яна знянацку застаць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, як яны правядуць вясенне-пасяўную кампанію, якое насенне ляжа ў зямлю? На дадзены момант гэта – пытанне нумар адзін для сельгасвытворцаў, ад якога напрамкі залежыць колькасць кармоў для грамадскага стат­ка ў зімова-стойлавы перыяд, а значыць, колькасчць і якасць будучага малака і мяса. А ў выніку – фінансавы стан гаспадарак і дабрабыт іх працаўнікоў. Гэта лан­цужок, у якім нельга дапусціць парыву ні аднаго са звёнаў.
“Аб мерах па падрыхтоўцы сель­скагаспадарчых арганізацый Крычаўскага раёна да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2020 годзе”. Гэта пытанне было разгледжана на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыкан­кама Сяргей Шацкі. У рабоце пасяджэння браў удзел старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднан­ня прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.
Задачы на сёлетні год перад аграпрамысловым комплексам раёна стаяць напружаныя. Так, запланавана атрымаць у цэлым па раёну 42200 тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, у тым ліку збож­жавых і зернебабовых культур – 33600 тон. Для грамадскага статка на зімова-стойлавы перыяд трэба нарыхтаваць 5891 тону сена, 47616 тон сенажу, 52696 тон сіласу.
Пасяўныя плошчы сельскагас­падарчых культур будуць размер­каваны такім чынам: збожжавыя і зернебабовыя культуры зоймуць у раёне 12651 гектар, у тым ліку яравыя збожжавыя – 5003 га, пшаніца – 200 га, ячмень – 2658 га, кукуруза на зерне – 1720 га.
У час абмеркавання пытання падрабязна былі прааналізаваны патрэбы гаспадарак у набыц­ці мінеральных тукаў, унясенні арганічных угнаенняў, гатоўнас­ці тэхнікі да вясенне-палявых работ і інш.
Заслуханы справаздачы шэрагу кіраўнікоў сельскагаспадар­чых арганізацый аб становішчы спраў па падрыхтоўцы да веснавой сяўбы. Кіраўнік раёна Сяргей Шацкі папярэдзіў спецыялістаў упраўлен­ня па сельскай гаспадар­цы і хар­чаванні райвыканкама, у абавязкі якіх уваходзіць кантроль за ходам вясенніх палявых работ і аказанне практычнай дапамогі сельгасвытворцам, аграрыяў Крычаўшчыны, што “ўсё будзе рабіцца ў адпавед­насці тэхналогіі”. Гэта – аснова асноў. А пасяўная-2020 – экзамен для вяскоўцаў, у першую чаргу для спецыялістаў і кіраўніцтва гаспадарак. Экзамен, выніковую ацэн­ку па якім паставіць вырашчаны ўраджай.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны 32 пытанні. Сярод іх – “Аб бяспечным знаходжанні навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэд­няй адукацыі”, “Аб спыненні прадпрымальніц­кай дзейнасці і выключэнні суб’ектаў гаспадарання з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў”, “Аб датэр­міновым выкарыстанні срод­каў сямейнага капіталу”, “Аб выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых і будаўніча­мантажных работ” і іншыя.
Таццяна Іўкіна.

Добавить комментарий