Адзіны дзень інфармавання

На Крычаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у рамках якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па меcцу жыхарства.

Дыялог з уладай

Дзве сустрэчы правяла інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Шацкім – ва УКВП «Камунальнік» і ў раённым Цэнтры культуры з жыхарамі мікразоны «Савецкая». Пасля абмеркавання асноўных тэм прысутныя змаглі задаць пытанні, якія іх найбольш хвалююць.
Так, напярэдадні вясны актуальным становіцца пытанне рамонту дарог. А азнаёміцца з перспектыўным планам рамонту дарог можна на сайце райвыканкама.
Былі зададзены пытанні аб неабходнасці правядзення рамонту дарожнага палатна па вуліцах Акаёмава, Пугачова (ад чыгуначнага вакзала да гарадской лазні), па завулках з вуліцы Урыцкага і інш.
Адна з удзельніц сустрэчы закранула праблему навядзення парадку каля былой лазні ў цэнтры горада. Акрамя таго, тут няма накрывак на тэхнічных калодзежах, што вельмі небяспечна для людзей.
Кіраўнік раённай выканаўчай улады Сяргей Шацкі пагадзіўся, што ёсць недапрацоўкі асобных служб, ёсць выпадкі няякаснага выканання работ. Намесніку старшыні райвыкан­кама, які курыруе сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будзе дадзена даручэнне правесці камісійнае абследаванне стану дарожнага палатна па тых вуліцах, якія былі агучаны ў час сустрэчы. Усе ўзнятыя пытанні ўзяты на кантроль.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий