А. Лукашэнка: «Беларусь і яе народ гатовы працаваць на стабільнасць і мір»

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 лютага на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа, перадае карэспандэнт БелТА.
«Я гатовы абмеркаваць усе пытанні, якія сёння на парадку дня нашых адносін. І шчыра і сум­ленна адказаць на ўсе пытанні, якія так ці інакш існуюць у інтэблішменце ЗША», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Але вы павінны ведаць, што вы прыехалі ў нармальную краіну, дзе жыве нармальны народ. Народ і краіна, якія гатовы працаваць на стабіль­насць і мір. Прынамсі, у гэтым рэгіёне. Думаю, пра гэта мы яшчэ з вамі пагаворым. Я вітаю вас у Беларусі і рады нашай сустрэчы», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Добавить комментарий