Падтрымаць маладых аграрыяў

Дзяржава падставіць плячо для забеспячэння жыллём маладых аграрыяў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб першачар­говых мерах па забес­пячэнні ўстойлівай работы АПК Віцеб­скай вобласці, перадае карэс­пандэнт БелТА.
Забеспячэнне людзей жыллём кіраўнік дзяржавы назваў важ­нейшым пытаннем. На яго дум­ку, трэба вярнуцца да практыкі будаўніцт­ва дамоў у аграгарадках. «У вас усюды ёсць аграгарадкі. У гэтых аграгарадках для кожнага спецыяліста – для пачатку галоўнага – павінен быць пабудаваны дом», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Будаўніцтвам такога жылля мог бы заняцца філіял Шклоўскага завода газетнай паперы «Домабудаванне», лічыць Аляксандр Лукашэнка. «Вось тут мы плячо падставім. Але гэта павінна быць жыллё па месцы – у аграгарад­ку», – падкрэсліў ён.
У якасці іншых мер падтрым­кі маладых аграрыяў таксама прапаноўвалася замяніць ім тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падтрымаў гэту ідэю, але даручыў дэталёва прапрацаваць гэта пытанне. Акрамя таго, размова ішла аб фінансавым стымуляванні маладых спецыялістаў. Прэзідэнт падкрэсліў, што зарплата ў гэтай сферы павінна быць дастойнай, аднак, паводле яго слоў, рэспуб­ліканскі і аблас­ны бюджэты не трэба перагружаць стварэннем новых фондаў падтрымкі, як гэта ­прапаноўвалася.
«Багатых людзей нямала. Папрасіце ў іх крыху, няхай адшчыпнуць вам у гэты фонд, разумеючы, што нам трэба вяскоўцаў ратаваць. А вы з гэтых фондаў будзеце падтрымліваць спецыялістаў. Ці яшчэ нейкі варыянт знайдзіце. Але пра бюджэт нават не думайце. Не раю і ў абласны бюджэт асабліва залазіць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Добавить комментарий