Заданні на гэты год напружаныя
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Шацкі правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Каско і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэту за 2019 год. У праекце рашэння адзначана, што па выніках работы за мінулы год з асноўных прагнозных паказчыкаў і заданняў, даведзеных аблвыканкамам, выкананы дзесяць:
вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак і сельскагаспадарчых арганізацыях;
экспарт тавараў і паслуг без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў;
прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі);
аб’ёмы будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажу абсталявання), выконваемых падрадным і гаспадарчым спосабамі;
намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата;
заданне па ўдзельнай вазе працаўладкаваных беспрацоўных, маючых дадатковыя гарантыі занятасці;
заданне па ўдзельнай вазе працаўладкаваных грамадзян, што звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
заданне па ўзроўні зарэгістраванага беспрацоўя.
Не выкананы: рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі; заданне па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў; колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноўку створаныя рабочыя месцы.
Былі заслуханы кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый, дзе па выніках работы за мінулы год не выкананы прагнозныя паказчыкі і даведзеныя заданні, – ААТ «Крычаўцэментнашыфер», завод жалезабетонных вырабаў, ДРБУ-198, ПМК-264, КСУП «Бель», КСУП «Маляцічы-АГРА», КСУП «Добрасць», ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхзаб», «Магілёўсаюздрук».
Работа кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, якія не забяспечылі выкананне прагнозных паказчыкаў даведзеных на 2019 год заданняў, прызнана недастатковай або нездавальняючай, і яны будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
У сёлетнім годзе вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна будуць разглядацца штоквартальна. Аб гэтым кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Крычаўшчыны папярэдзіў старшыня райвыканкама Сяргей Шацкі. Ён падкрэсліў, што прагнозныя паказчыкі на гэты год напружаныя, і часу для ваганняў не адпушчана, расслабляцца недазвольна.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб выніках работы па збору (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў за 2019 год і заданні на 2020 год». За непрыняцце належных мер па выкананні заданняў па збору (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў за 2019 год праектам рашэння прадугледжана прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку кіраўнікоў арганізацый.
Аператарам па збору (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў, суб’ектам гаспадарання даведзены заданні на 2020 год. Так, усяго па раёну трэба нарыхтаваць 1014 тон адходаў паперы і картона, 629 тон адходаў шкла, 266 тон палімерных адходаў, 330 т зношаных шын, 66 т адпрацаванага масла, 70 т электратэхнічнага і электроннага абсталявання.
На разгляд членаў райвыканкама таксама былі ўнесены пытанні прадастаўлення і адабрання зямельных участкаў, выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых і будаўніча-мантажных работ, газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, спынення прадпрымальніцкай дзейнасці і іншыя.
Т. Пятрова.