Сумеснае пасяджэнне

Сумеснае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прайшло на гэтым тыдні.

Сумеснае пасяджэнне

 

Разгледжана пытанне «Аб выкананні мерапрыемстваў Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Крычаўскага раёна на 2011-2015 гады”. Адзначана, што пытанні выканання мерапрыемстваў Праграмы і паказчыкаў дэмаграфічнага развіцця  знаходзяцца на кантролі і пастаянна разглядаюцца на пасяджэннях раённай камісіі па дэмаграфічнай бяспецы і фарміраванні здаровага ладу жыцця, пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта і сесіях раённага Савета дэпутатаў. У ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы дасягнуты ўсе прагнозныя дэмаграфічныя паказчыкі, за выключэннем паказчыка па зніжэнні каэфіцыента агульнай смяротнасці. За 2011-2014 гады на фінансаванне Праграмы за кошт сродкаў мясцовага бюджэту накіравана 1581,7 мільёна рублёў.
Аналіз хода выканання Праграмы паказвае, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы рэалізаваны. Работа ў гэтым накірунку будзе працягнута і накіравана, у першую чаргу, на стабілізацыю колькасці насельніцтва і дасягненне натуральнага прыросту насельніцтва. У цяперашні час распрацоўваецца раённая праграма дэмаграфічнай бяспекі на 2016-2020 гады.
На разгляд дэпутатаў былі ўнесены пытанні «Аб накіраванні сродкаў раённага бюджэту” і ўнясенні змяненняў у некаторыя рашэнні раённага Савета дэпутатаў. У прыватнасці, дэпутаты далі згоду на выдзяленне з раённага бюджэту на завяршэнне будаўніцтва новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы пяці мільярдаў рублёў.

Добавить комментарий