Акрэдытаваны міжнародныя наглядальнікі

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытавала 385 міжнародных наглядальнікаў. Аб гэтым паведаміла ў сваім відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Ідзе актыўна працэс акрэдытацыі міжнародных наглядальнікаў. Цяпер ужо акрэдытаваны 385 міжнародных наглядальнікаў, пры гэтым вялікая частка з іх — 264 — гэта наглядальнікі з краін СНД, перш за ўсё ад Выканкама СНД і Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД», — адзначыла Лідзія Ярмошына.
Паводле яе слоў, ЦВК працуе са скаргамі, зваротамі і прапановамі грамадзян. Усяго за перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў паступіла 185 зваротаў грамадзян, з іх больш як трэць — 74 — гэта скаргі, якія не датычацца падрыхтоўкі і правядзення выбараў. «Гэта спробы вырашэння iншых асабістых пытанняў грамадзян пры дапамозе выбарчай камісіі, а таксама кандыдатаў у прэзідэнты, якія ўжо зарэгістраваны, і іх перадвыбарных штабоў», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Добавить комментарий